Сустрэча ў гонар 100-годдзя камсамола

На спатканне з юнацтвам і бурлівым камсамольскім жыццём, па абмену вопытам былі запрошаны ў раённую цэнтральную бібліятэку былыя актывісты Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі, колішнія лідары, сакратары пярвічак і члены сучаснага грамадскага аб’яднання БРСМ.
За круглым сталом у вольнай абстаноўцы ветэраны камсамолу, нядаўнія кіраўнікі і перадавыя работнікі розных галін вытворчасці краю дзяліліся ўспамінамі пра тое, чым і як жылі ў свае самыя светлыя і радасныя школьныя гады і затым утрымлівалі такі ж накал і ўпартасць падчас працоўнай дзейнасці. Гучалі знаёмыя мелодыі, інтэр’ер аздабляла тэматычная савецкая атрыбутыка і сімволіка цяперашняга часу. Трэба сказаць, што некаторыя прыйшлі на вечарыну з камсамольскімі білетамі, што беражліва захоўваліся да гэтага ўрачыстага моманту у хатніх скарбонках. Усіх прысутных вітала выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Яна Арлова. А жыхарам раёна, якія і зараз не развітваюцца з мінулым, займаюць актыўную грамадскую пазіцыю, намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна ўручыла падрыхтаваныя райкамам падзячныя лісты і памятныя сувеніры. Ганаровую грамату за шматгадовае супрацоўніцтва і каштоўны падарунак актыву маладзёжнай арганізацыі адрасаваў старшыня РА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Аляксандр Піпко. Пакуль ішла сустрэча, душу кожнага напаўняла настальгія, высокі духоўны ўздым, прыемныя пачуцці і ўпэўненасць, што ўсё, што рабілася і робіцца сіламі маладых – дзеля шчаслівай будучыні краіны, яе працвітання і дабрабыту людзей.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика