Адбылася рэтра-вечарынка

Успомніць маладосць, набрацца аптымізму, пажартаваць і адпачыць у радасць маглі на мінулым тыдні ўдзельнікі забаўляльнай рэтра-вечарынкі «Назад у СССР». Такі цікавы від правядзення вольнага часу прапануюць прадстаўнікам «залатой моладзі» краю работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Вясёлы спосаб раскрэпасціцца калісьці прыдумала загадчыца аддзялення для людзей сталага ўзросту і маладых інвалідаў Ірына Мінянкова. Вечарына спадабалася ўсім яе ўдзельнікам, і на гэты раз было вырашана правесці сустрэчу за квартай гарбаты сумесна з работнікамі раённага Дома культуры. І чаго тут толькі не было! Бабулі ва ўзросце танчылі, адгадвалі загадкі, пазнавалі з першых акордаў знаёмыя мелодыі мінулых гадоў, называлі прозвішчы любімых артыстаў і дыктараў тэлебачання. Ацэньваўся таксама і знешні выгляд членаў каманд, і кемлівасць капітанаў. Карацей кажучы, сумаваць у тыя хвіліны было проста немагчыма. І таму, прапануюць арганізатары, калі каго зацікавіла дадзеная форма зносін, усіх запрашае рэтра-вечарынка «Назад у СССР». Праводзіцца яна два-тры разы на год, так што сачыце за рэкламай.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика