Добры і смачны адпачынак абяцаюць у Чачэрскім рэстаране

Прафесійнае свята – Дзень работнікаў харчовай  прамысловасці – будзе адзначаць у гэту нядзелю калектыў рэстарана «Юбілейны-850».
У раёне сёння гэта адзіная структура галіны грамадскага харчавання. Прадстаўлена яна трыма афіцыянткамі і кухоннай рабочай, рыхтуюць сталовыя стравы чатыры повары. Акрамя комплексных абедаў аказваюцца іншыя даступныя паслугі, тут прымуць заказы на святкаванне разнастайных мерапрыемстваў, банкетаў, вечарын. Можна заказаць сняданкі і вячэру, па жаданню для вас прыгатуюць апетытную выпечку, піцу, дранікі – любое блюда, і даставяць прама дадому ці па месцы працы. Паслугамі рэстарана карыстаюцца як чачаране, так і госці горада. У сярэднім у буднія дні тут наталяюць апетыт 15-20 чалавек, а ў святочныя паступае адразу па тры калектыўныя заяўкі. Корміць «Юбілейны-850» і працаўнікоў сяла, рыхтуючы ў сезон да 70 парцыённых страў за раз. Памяшканне разлічана на 78 чалавек плюс яшчэ 16 крэслаў у банкетнай зале, таму месца хапае ўсім. Сапраўды, цесна ў рэстаране не бывае, наадварот, скардзяцца афіцыянткі, пажадана было б бачыць большую кліентуру. Бо ад гэтага, як вядома, залежыць і фінансавая стабільнасць, і прэстыж прадпрыемства грамадскага харчавання. Каб адпавядаць сучасным патрабаванням і для пашырэння паслуг сэрвісу, у рэстаране плануецца падключыць прэстыжны доступ да тэлеканалаў – ZALA і бясплатны сродак падключэння да інтэрнэту Wі-Fі. І, канешне ж, кожнага тут накормяць і смачна, і танна.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

1 thought on “Добры і смачны адпачынак абяцаюць у Чачэрскім рэстаране

  1. Моя мама, столько лет отдала своему делу! Горжусь ❤️

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика