“Люблю цябе, зямля мая!..”

Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” праводзіць пяты обласны літаратурны конкурс імя Кірылы Тураўскага “Люблю цябе, зямля мая!..” на лепшы расказ, які паказвае пазітыўныя бакі сучаснасці, фарміруе станоўчы вобраз героя, лепшыя чалавечыя якасці. Матэрыялы, якія раней не друкаваліся, на рускай і беларускай мовах, прымаюцца з 1 красавіка да 1 жніўня 2012 года. Аўтары прадастаўляюць тэкст аднаго твора (камп’ютарны набор), хатні адрас, кантактны тэлефон на электронны адрас konkurslitgspb@yandex.ru. Вынікі конкурсу аб’яўляюцца не пазней 5 верасня ў СМІ вобласці. Пераможцу прысвойваецца ганаровае званне “Лауреат областного литературного конкурса имени К. Туровского”, уручаецца трохтомнік аб пісьменніках Гомельшчыны. Заняўшым 2 і 3 месцы – каштоўныя падарункі.
Таксама з 1 красавіка да 30 ліпеня праводзіцца абласны літаратурны конкурс, прысвечаны 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа на лепшы вершаваны твор. Аўтары падаюць на эл.адрас konkurslitgspb@yandex.ru верш на беларускай мове, заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова павінна быць змешчана анатацыя твора, паведамляецца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан, хатні адрас, кантактны тэлефон; абавязкова трэба ўказваць, калі аўтар жадае ўдзельнічаць у конкурсе пад псеўданімам). Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства. Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасці. Вынікі конкурсу аб’яўляюцца не пазней 5 верасня ў СМІ Гомельскай вобласці. Кантактныя тэлефоны аргкамітэта: старшыня аргкамітэта – член Савета абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Яўген Міхайлавіч Калашнікаў (маб. тэл. МТС 539 5958). Даведкі можна атрымаць і ў старшыні абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча (80232703355 (тэл-факс), маб. тэлефон 80447108928.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика