Жыццёвы выбар жывёлавода Ніны Роевай

Кажуць, быць настаўнікам, урачом, добрым кіраўніком ці вадзіцелем – прызванне. А вось калі ты працуеш на зямлі або ў галіне жывёлагадоўлі, гэта як назваць?
Аказваецца, і ў сферы сельскай гаспадаркі ёсць тыя, хто любіць тое, што робіць, каму блізка да сэрца і зялёная ніўка, і густыя пакосы цімафееўкі, і роўны манатонны гук камбайна. У аператара па адкорму жывёлы ААТ «Вазнясенск» Ніны Роевай таксама душа баліць па сваіх цялятах, якіх яна корміць і сочыць за іх здаровым станам. Жанчына ўжо з 18 гадоў пайшла ў гаспадарку, як кажуць, на свой заробак. Яе маці працавала паляводам, тата быў механізатарам. Гледзячы на напружаныя будні бацькоў, і сама Ніна Леанідаўна выбрала прафесію не з лёгкіх. Яе працоўны стаж на ферме, каля жывёлы складае 33 гады. Вядома, што рэжым светлавога дня насычаны, запоўнены, ад світанка да заходу. З гадамі крыху стала падводзіць здароўе, і вырашыла сяльчанка пашукаць лягчэйшага «хлеба», уладкаваўшыся ў Еўраопт тэхнічным работнікам. Аднак хутка зразумела, што сэрца цягне яе да свайго рагатага статка. Ніна Леанідаўна вярнулася на МТФ і прыняла на адкорм 412 галоў цялят ва ўзросце ад чатырох месяцаў да года. Жанчына заўсёды лічылася адным з перадавых работнікаў, і гэта яшчэ раз пацвярджаюць паказчыкі па прывагах БРЖ – у сярэднім за суткі яе бычкі і цялушкі пацяжэлі на 500 грамаў, у той час, калі ў цэлым па ферме гэта лічба складае 440 гр. Адміністрацыя гаспадаркі і загадчыца фермай дюць самую станоўчую адзнаку старанным рукам даглядчыцы і ганарацца, што ў калектыве ёсць такі адказны, добрасумленны і неабыякавы чалавек.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика