Настаўнікам Чачэршчыны – віншаванні і ўзнагароды

На святочным канцэрце ў гонар Дня настаўніка педагогі краю прымалі віншаванні, поціскі рук, падарункі і цёплыя абдымкі.
Да прысутных звярнуліся з падзякай за плённую працу і прафесійную дзейнасць намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна, начальнік аддзела адукацыі Ала Гулевіч і галоўны спецыяліст Вольга Лапіцкая, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Перавознікава. Яны ўручылі лепшым з лепшых граматы і дыпломы. А непасрэдна радасна і з хваляваннем білася сэрца ў дырэктароў школ Ганны Хрысцінай, Івана Перавознікава, а таксама на сцэну запрашаліся Аляксандр Ігнаценка, Ірына Герашчанка, Любоў Дрозд, Юрый Бародзіч і іншыя. Памятным знакам “За вернасць прафесіі” узнагароджаны ветэран педагагічнай працы Васіль Пернікаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика