Захапленні чачаран разнастайныя.

Наведаўшы кніжны аддзел магазіна “Галантарэя”, многія маглі б знайсці літаратуру па густу. Ёсць тут цікавыя выданні для аматараў кветкаводства, кулінарыі, пчалярства і нават нетрадыцыйнай медыцыны. Прыхільнікі папулярных дэтэктываў і жаночых раманаў таксама задаволілі б сваю прагу да інтрыг і прыгод. Немалаважна наяўнасць пэўных вучэбных дапаможнікаў і інш. Карацей кажучы, калі збіраецеся набыць цікавую кнігу, не перашкодзіць зайсці ў гэту гандлёвую кропку. Але ёсць тут усё ж такі сур’ёзны недахоп. Літаратура на беларускай мове, аказваецца, – дэфіцыт. Акрамя дапаможніка для школьнікаў і паэтычнага зборніка Міколы Мятліцкага “Цяпло буслінага крыла” беларускамоўных выданняў больш на паліцах не знайшла.
Між іншым, прапанаваць творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка ёсць двайная нагода. Па-першае, па краіне крочыць Год кнігі, а па-другое, яны – сёлетнія юбіляры. Прадавец ветліва прапанавала зрабіць заяўку, крыху пачакаць і пры ўмове яе наяўнасці на базе набыць кнігу прыкладна праз тыдзень. Дзякуй і за гэта.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика