«Залатая моладзь» Чачэршчыны прымала віншаванні

 Самыя цёплыя і сардэчныя словы прагучалі ў раённым Доме культуры для людзей сталага ўзросту, ветэранаў працы на святочным канцэрце, прысвечаным Дню сталага чалавека. А вырабленыя ўласнымі рукамі паштоўкі ад членаў БРСМ і піянераў дадалі настрою і  ўрачыстасці.
Шчырую ўдзячнасць і віншаванні выказалі прысутным намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна і галоўны спецыяліст райкама БРСМ Дзіана Лісімава. Граматы і падзякі атрымалі самыя актыўныя за грамадска-карысную дзейнасць і актыўны вобраз жыцця ад старшынь райсавета ветэранаў і райкама прафсаюзаў АПК Ірыны Мінянковай і Анжалікі Краўчанка. Тут жа ўзнагародзілі пераможцаў раённага конкурсу за лепшы ветэранскі падворак – гаспадароў домаўладанняў Соф’ю Васільеўну і Аляксандра Захаравіча Бяляевых, Дзмітрыя Андрэевіча і Тамару Ціханаўну Ганжыных і Любоў Сямёнаўну Ілюшчанка. Свята прайшло ў сардэчнай хатняй абстаноўцы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика