ШТО ХВАЛЮЕ МОЛАДЗЬ ГЕРМАНІІ

Пагаршэнне экалагічнага становішча — праблема сусветнага маштабу. Таму прадстаўнікі розных краін імкнуцца прыкладаць агульныя намаганні ў вырашэнні складаных задач адносна недапушчэння негатыўнага ўплыву жыццядзейнасці чалавека на навакольнае асяроддзе. А пакуль спецыялісты рыхтуюць і рэалізоўваюць разнастайныя праграмы, моладзь вывучае гэтыя распрацоўкі, каб накоплены вопыт выкарыстаць у будучым. Традыцыйнымі сталі абмены праектамі паміж юнакамі і дзяўчатамі з розных краін, а таксама візіты дэлегацый юных эколагаў. Трэба заўважыць, што цесная ўзаемасувяь ужо не першы год падтрымліваецца паміж экалагічнымі арганізацыямі “Янун” (Германія) і «ASDEMO» (горад Гомель). Днямі моладзь з гарадоў Гановер і Берлін наведала Беларусь. Яны азнаёміліся з метадамі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пабывалі ў інстытуце радыяцыйнай бяспекі “Белрад” у горадзе Мінску, а таксама ў Веткаўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці.
На Чачэршчыне цікавасць выклікала дзейнасць радыяцыйнай лабараторыі, створанай на базе Палескай агульнаадукацыйнай школы. Далей рабяты накіраваліся ў выселеную зону, дзе ўвачавід пераканаліся, якім небяспечным можа аказацца мірны атам.
Ірына ЧУЯНКОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика