ПЕРАСОЎНАЯ БІБЛІЯТЭКА ЗАПРАШАЕ

У раёне дзейнічае 16 бібліятэк, але задаволіць аматараў літаратурнага чытання бібліятэчныя работнікі ў поўнай меры не могуць. Таму з мэтай больш шырокага ахопу насельніцтва і згодна Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця вёскі ў 2011 годзе ў Чачэрскім раёне пачаў ажыццяўляць дастаўку неабходнай літаратуры жыхарам аддаленых і маланаселеных пунктаў бібліобус. Бібліятэка на калёсах згодна графіку дастаўляе кнігі, часопісы і газеты па шасці маршрутах у некалькі десяткаў вёсачак і пасёлкаў. Людзі чакаюць сваіх заказаў, каб захапіцца інтрыгуючымі сюжэтамі жаночых раманаў, дакументальнай хронікай і гістарычнымі аповесцямі. Аматары кулінарыі жадаюць азнаёміцца з новымі рэцэптамі святочных страў, прыхільнікі здаровага ладу жыцця выбіраюць для сябе медыцынскія дапаможнікі, садаводы і агароднікі – усё, што неабходна ведаць для работы на прысядзібным участку. Запатрабаваная літаратура дастаўляецца многім прама на дом, бо сярод аматараў друкаванага слова шмат людзей сталага ўзросту. За мінулы год бібліобус прынёс радасць сустрэчы з кнігай больш за дзве сотні вяскоўцам. Некаторыя абаненты бяруць адразу па 10-15 экзэмпляраў цікавых выданняў. Сярод самых чытаючых – жыхары Сярэдніх, Старых і Новых Малыніч Ленінскага сельсавета: літаральна “глытаюць” старонку за старонкай любімых твораў Л.М.Лукомская, В.І.Філіпава, Т.С.Лагойкіна, Л.М.Струкава і іншыя.
Бібліятэка на калёсах карысная яшчэ і тым, што разам з бібліятэчнымі паслугамі вяскоўцам прадастаўляюцца і культурныя. У аддаленыя населеныя пункты на бібліобусе выязджаюць калектывы мастацкай самадзейнасці і даюць невялікія канцэрты. Музыка і песні рэдка гучаць на маленькіх вясковых вуліцах, і таму пачуць жывы гук гармоніка і паглядзець на артыстаў для пенсінераў – за шчасце. Работа ў гэтым накірунку прадоўжыцца. Будзе больш дасканала вывучацца чытальніцкі попыт, каб эфект быў максімальны. Кнігу – у кожную хату, то ж не пустыя словы. Гэта – дэвіз усёй бібліятэчнай сістэмы раёна.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика