НА СКРЫЖАВАННІ ШЛЯХОЎ

Сёння перад адным з першых сур’ёзных выбараў стаяць 674 выпускнікі раёна. Каб знізіць па магчымасці рызыку памыліцца з прафесіяй, трэба абдумаць усё да дробязей. З гэтай мэтай са школьнікамі праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Нядаўна ў кінаканцэртным цэнтры “Акцябр” г. Чачэрска аддзеламі адукацыі і па справах моладзі райвыканкама, раённым камітэтам БРСМ была арганізавана ярмарка прафарыентацыі. На мерапрыемства з’ехаліся будучыя выпускнікі сельскіх і гарадскіх школ. Напярэдадні пабылі на экскурсіі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, завіталі на будаўнічы аб’ект школы ў аграгарадку Залессе, такім чынам адбылося знаёмства з прафесіямі выратавальніка і будаўніка. Не абыйшлося і без экскурсіі ў гісторыка-этнаграфічны музей. А ў праграме для вучняў гарадской школы і гімназіі было наведванне РДВГУП “Надзея”, РАНС і ДПТВ-186.
Непасрэдна ж падчас ярмаркі прафарыентацыі вучні мелі магчымасць праглядзець фільмы з прэзентацыяй навучальных устаноў, атрымаць неабходную інфармацыю непасрэдна ад прадстаўнікоў ВНУ і ССНУ ці знайсці ў прайс-лістах. На канферэнцыі былі прарэкламаваны Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт беларускай кааперацыі, Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту, Гомельскі гандлёва-эканамічны каледж Белкаапсаюза, Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, ДПТВ-186 г. Чачэрска і іншыя. Гаварылася пра ўмовы паступлення і спецыфіку навучання ва ўстановах адукацыі, спосабы арганізацыі вольнага часу, аб правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў. Пра свае прафесіі расказалі прадстаўнікі такіх арганізацый раёна, як РАНС, РАУС, ДЭУ-46, спецлясгаса, вінзавода. Пра найбольш запатрабаваныя на Чачэршчыне прафесіі вяла гаворку намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В.В. Камісарава. Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама В.М. Пільшчыкаў расказаў, настаўнікі якіх прадметаў часцей за ўсё ў дэфіцыце на Чачэршчыне. Пасля канферэнцыі некаторыя вучні прызналіся, што ўжо вызначыліся з будучай прафесіяй і падчас сустрэчы толькі ў чарговы раз упэўніліся ў сваіх жаданнях, некаторым непасрэдна на мерапрыемстве падказалі далейшы шлях, нехта пайшоў з залы ў развагах. Аднак канчатковы выбар будзе зроблены зусім хутка…
Е. САВІЦКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика