У гаспадарцы “Звязда” жніво ідзе актыўна

Спачатку неба доўга і бязлітасна паліла хлебныя надзелы, потым бесперапынна палівала праліўным дажджом.
IMG_5858Тым не менш, ледзьве на зямлю ўпадуць першыя сонечныя промні, аграрыі Чачэршчыны выходзяць на жніво. У адкрытым акцыянерным таварыстве «Звязда» належыць пусціць пад нож жаткі камбайна 715 гектараў збожжа. Плошча ў 38 га ўжо вызвалена, пшаніца дастаўлена на зернетакі, зараз магутная тэхніка шуміць маторамі на палетках з трэцікале. Нягледзячы на сёлетнія не зусім спрыяльныя ўмовы паспявання, у сярэднім тут намалочваюць па 50 цэнтнераў з гектара гэтай культуры. Чакаюць сваёй чаргі 45 га жыта і яравыя – авёс, ячмень, а таксама зернебабовыя.
– Мы паспяхова завяршылі ўборку рапсу з 139 гектараў і ўжо дружна ўзяліся за азімыя, – расказвае галоўны інжынер гаспадаркі Уладзімір Сахараў. – На палях шчыруюць дзевяць экіпажаў камбайнаў, усе – хлопцы вопытныя, старанныя, як кажуць, не навічкі, бо не першы сезон займаюцца гэтай важнай сельскагаспадарчай справай. З раніцы да вечара яны разам, плячом да пляча: Раман Аляксеенка, Васіль Паціпка, Уладзімір Дзятлаў, Сяргей Лагойкін, Яўген Барысенка і іншыя. Прыемна ўсведамляць, што механізатары зацікаўлены працэсам. Упэўнены, з пастаўленай задачай справімся ў тэрмін і якасна.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика