За сумленную працу – падзяка Юрыю Белькіну

Ад колькасці нарыхтаваных у сезон кармоў напрамую залежыць якасць рацыёну скаціны ў зімовы перыяд.
IMG_5212На нарыхтоўцы травяністых кармоў лідарам сярод калег па раёну стаў механізатар ААТ «Звязда» Юрый Белькін. Перадавым працаўніком сабрана 3 200 тон зялёнай масы. Адказны падыход да справы мясцовых аграрыяў не застаецца без увагі. У знак шчырай падзякі за плён працаўнікі прымаюць віншаванні і падарункі. З адпаведнай місіяй да «віноўніка ўрачыстасці» накіраваліся намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце акцыянернага таварыства Алена Серыкава і старшыня раённага камітэта прафсаюзаў АПК Анжаліка Краўчанка, якія паціснулі руку стараннаму работніку гаспадаркі і ўручылі заслужаны прэзент.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика