Сярод каманд Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС адбыўся турыстычны злёт

У сувязі з 25-й гадавінай заснавання грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» на базе раёна адбыўся турыстычны злёт сярод каманд супрацоўнікаў сістэмы Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

слет
Ініцыятарам дадзенага мерапрыемства па прапагандзе здаровага ладу жыцця выступіў старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Аляксандр Піпко. У гульні прынялі ўдзел каманды з Магілёва, Гомеля і зборная Гомельшчыны. Месцам спартыўных спаборніцтваў было абрана возера Яміцкае. Праграма творчай сустрэчы прадугледжвала 12 конкурсаў, сярод якіх устаноўка палаткі, пляжны валейбол, эстафеты, віктарына на афганскую тэматыку і інш. Навыкі па зборцы і разборцы аўтамата прапанаваў і сам ацэньваў супрацоўнік райаддзела міліцыі Аляксандр Лапіцкі. Не абышлося, вядома, і без песень каля кастра, наварыстай юшкі і фотасюжэтаў. За кожную перамогу ў індывідуальных іспытах пераможцы ўзнагароджваліся дыпломамі і падарункамі, а лідарам у агульнакамандным заліку сталі гамяльчане.
–        Гэта была першая спроба такога віду адпачынку, яднання воінаў-інтэрнацыяналістаў і работнікаў сістэмы Дэпартамента, – расказвае Аляксандр Піпко. – Вольны час прайшоў цікава, насычана, усім гасцям вельмі спадабалася не толькі арганізацыя мерапрыемства, але і непаўторная прырода нашага краю. Ад сябе асабіста і ўсіх, хто тыя два дні быў разам каля вадаёму, я хачу выказаць падзяку за спонсарскую дапамогу і падтрымку Нісімкавіцкаму сельскаму Савету, Бабіцкаму цэнтру народнай творчасці, музыкі і песні, кінаканцэртнаму цэнтру «Акцябр» і раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях. Без паразумення адміністрацый гэтых арганізацый у нас не атрымалася б так добра, камфортна і вынікова правесці турыстычны злёт. Дзякуй ад чыстага сэрца!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

 

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика