Жыхарка Залесся здзіўляе кулінарнай творчасцю

Любая страва, калі яе знешне ўпрыгожыць і аздобіць, стане ўдвая смачней. А калі гэта духмяны кандытарскі выраб – і тым больш.
Мальчукова оксана1.Заўсёды наперабой трое сыноў і муж Аксаны Мальчуковай з «змятаюць» са стала прыгатаваныя яе ўмелымі спрытнымі рукамі бублікі, блінцы, тарты, рулеты, пірожныя і ўсё, што называецца дэсертам. Вычвараць такія апетытныя ласункі маладая жанчына прылаўчылася ў падлеткавым узросце, калі па воле лёсу засталася без маці, і трэба было сталець раней звычайнага. А потым і для ўласных дзяцей старалася стварыць невялічкае «свята жывата», прычым як старэйшы Юра, так і Андрэй з Уладзімірам «б’юцца» за спакушальны кавалак залацістай булачкі ці перніка. Дарэчы, у Аксаны Міхайлаўны выдатна атрымоўваюцца імбірныя, а ў будучым кулінар разглядае магчымасць выпякаць і тульскія.
Каб здобныя прысмакі выходзілі і прывабнымі, і смачнымі, плануе прайсці адпаведныя кандытарскія курсы ў кампаніях «Лідар», або «Акадэмлайн». Аксана чакае, калі ж, урэшце, атрымае дадатковыя веды і ў чарговы раз парадуе сваіх «хлопцаў» духмянай спакусай.
Па спецыяльнасці плітачнік-абліцоўшчык, а па прафесіі мастацкі кіраўнік Залескага кінаканцэртнага цэнтра, яна яшчэ і выдатны кветкавод. На зямельным надзеле Мальчуковых знайшлося месца пыхным кустам сартавых лілей, радуюць вясной больш за 20 відаў цюльпанаў, а таксама іншыя вулічныя «люцікі». У наступным годзе гэта аранжарэя размесціцца на падворку новай хаты, куды муж і жонка мяркуюць перабрацца перад Новым годам і справіць наваселле ўсёй сям’ёй. Знойдзецца там, канешне ж, прытулак не толькі грацыёзным ружам і гладыолусам, за надзейнымі сценамі дома атрымае прапіску ідылія, любоў, гармонія і… салодкія маміны рулікі, пірагі і пончыкі – тое, што народзіць у духоўцы смачная фантазія Аксаны Мальчуковай.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика