Яшчэ некалькі дзесяткаў гадоў назад у кожнай вёсцы былі свае гарманісты.

Яшчэ некалькі дзесяткаў гадоў назад у кожнай вёсцы былі свае гарманісты. Ні адна вечарына, а тым больш Каляды, не праходзілі без вясёлых беларускіх найгрышаў. Цяпер жа гукі галасістай двухрадкі рэдка пачуеш на ціхіх вясковых вуліцах, мастацтва ігры на гэтым інструменце паступова адыходзіць у небыццё. І вось з мэтай яго адраджэння і захавання ў дзіцячай школе мастацтваў быў адкрыты клас ігры на гармоніку. Ён пачаў дзейнічаць пры Бабіцкай школе. Яго наведваюць сем падлеткаў. Вядзе гурток таленавіты гарманіст-самародак Пётр Біжуноў. Як сцвярджае дырэктар Бабіцкай установы адукацыі, у хлопцаў ёсць пэўныя здольнасці і галоўнае – жаданне. Пачынаючыя віртуозы ўжо далі некалькі канцэртаў, дзе паказалі сваё майстэрства і ўменне.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика