Падзея, якая запомнілася падзямеллем, матылькамі, музыкай…

Ноч музеяў, што адбылася ў ратушы, была насычанай культурнымі падзеямі.

IMG_9721Як і абяцалі арганізатары мерапрыемства, для тых, хто раздзяліў іх прафесійнае свята, прапанавалася наведаць выставу матылькоў, паспрабаваць пісаць гусіным пяром, зрабіць абярэг. Шматлікія госці музея таксама ласаваліся гарбатай з самавара ўпрыкуску з хатнім хлебам, стаялі ў чарзе на аквагрым, слухалі выступленні мясцовых творчых калектываў “Чачэрская лютня” і кавэр-бэнд. Многія прыйшлі менавіта, каб спусціцца ў падзямелле. Суправаджала нас па вузкіх праходах галоўны захавальнік Людміла Філюшкіна, якая пры святле газавай лямпы расказвала цікавыя гістарычныя факты і легенды пра ратушу ды мінулае.

IMG_9776 IMG_9779 IMG_9787 IMG_9794 IMG_9795 IMG_9832 IMG_9842 IMG_9855

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений