Чачаране запалілі свечкі

Запаленыя свечкі як сімвал той бяды, як жалобны атрыбут смяротнай зоркі-палын апяклі на хвіліну і сэрцы, і душы – у гарачыні таго радыяцыйнага красавіцкага вогнішча 1986 года згарэлі і палеглі ў зямлю дзясяткі людзей, непасрэдных удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы і ахвяр мірнага атаму. Будзем помніць!
