Даследчая работа лепшая ў рэспубліцы

З 23 па 25 лютага ў Мінску праходзіў XXII Рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару вучняў па прадметах натуральнага цыклу. Дзевяцікласнікі сідаравіцкай школы Мікіта Гарошка і Руслан Загорцаў прынеслі ў скарбонку сваёй установы адукацыі і раёна чарговую перамогу – Дыплом I ступені ў секцыі «Хімія».

IMG_20180226_140358

У гэтым годзе Мікіта абараняў даследчую работу «Исследование каталитической активности оксидов металлов (металлов), нанесенных на поверхность различных носителей в окислительно-восстановительных реакциях». Як прызнаецца сам хлопчык, рабяты не разлічвалі на прызавое месца, але вынік быў нечаканым і прыемным. «Мы сумленна супернічалі з многімі школамі, ліцэямі, гімназіямі і сталі першымі, бо наша работа актуальная і мае практычнае прымяненне ў рознабаковых галінах чалавечай дзейнасці», – гаворыць Мікіта. Трэба адзначыць, што рабяты пад кіраўніцтвам настаўніка хіміі і біялогіі Максіма Клімянкова не раз выходзілі ў лідары ў аналагічных абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. У мінулым годзе яны прывезлі са сталіцы Дыплом III ступені.
Хочацца адзначыць, што ў бягучым навучальным сезоне гэта не адзінае высокае дасягненне школы. Нядаўна калектыў вучняў пад кіраўніцтвам Максіма Уладзіміравіча заваяваў Дыплом III ступені ў абласным этапе рэспубліканскага аграбіялагічнага конкурсу «Юны натураліст». «Займацца вучэбнай і навуковай дзейнасцю ў школе даволі няпроста, – адзначае педагог. – Даследчая работа значна эфектыўней, калі над ёй працуеш у пазаўрочны час. Яна дазваляе свабодна шукаць інфармацыю, праводзіць сістэматычныя назіранні, элементы эксперыментальнай работы. Навучыць школьніка ёй, проста расказаўшы, немагчыма. Тут неабходна практыка. Вынік залежыць ад дзейнасці вучня, і мая задача – аказваць станоўчае ўздзеянне, ствараць належныя ўмовы, каб работа ішла ў правільным накірунку».
Дырэктар школы Алена Давітка дадае: «Гэты шлях да поспеху пачынаецца, канешне ж, з урока. І сёння можна з упэўненасцю заявіць, што даследчая дзейнасць у нас стала неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу. На працягу апошніх гадоў мы вызначылі, што далёка не ўсе дзеці гатовы займацца даследваннямі пасля заняткаў, а толькі тыя, хто ўжо вызначыў свае прыярытэты на будучыню. Канешне, вучонымі стануць толькі самыя адораныя, мэта настаўніка ў другім – фарміраваць у школьнікаў зацікаўленасць і неабыякавыя адносіны да навакольнага свету, жаданне яго спазнаваць і асвойваць, знайсці сваё месца на зямлі і па магчымасці ўздзейнічаць на ход падзей. Філосаф-асветнік Сафокл гаварыў: «Вялікія справы не робяцца раптам». Каб нечага дасягнуць, трэба павысіць якасць навучання, неабходна доўгая, карпатлівая, сумесная работа настаўніка, вучня і бацькоў». Рабяты не збіраюцца спыняцца на дасягнутым, наперадзе іх чакае шмат задуманага і нязведанага. Пажадаем ім поспеху!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика