З верай у сябе і выхаванцаў

Як важна займацца спортам і весці здаровы лад жыцця? Гэтыя пытанні кожны чалавек задае сабе ў тым ці іншым узросце і ў залежнасці ад таго, як ён на іх адказвае, так і выбудоўваецца ў далейшым яго жыцці.

спорт ровковичи

Для чачараніна Яўгена Шыцікава любоў да спорту стала асновай у выбары прафесіі. Як і многія з нас у падлеткавым узросце ён шукаў сябе і нават набыў першую прафесію ветфельдшара хутчэй па парадзе, чым па закліку сэрца. Але праз некалькі гадоў ажыццявіў запаветную мару, скончыўшы Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры. Ужо другі год настаўнік займаецца з выхаванцамі роўкавіцкага яслі-сада-сярэдняй школы, трэніруе іх, і ўсе разам яны мараць пра тое, што жаданне стаць першым і лепшым дапаможа ім не толькі дасягнуць перамогі на спаборніцтвах, але і ў жыцці. Важна, што Яўген у адным твары і змагар, і трэнер, і настаўнік, які ўжо больш за 12 год свайго жыцця аддаў менавіта гэтаму віду спорту і паспеў зарабіць неверагодную колькасць узнагарод і званняў. Ён з’яўляецца прызёрам міжнародных і рэспубліканскіх турніраў, прызёрам вобласці, пераможцам мноства турніраў рознага ўзроўню.
У дзяцей трэба ўкладаць свой час, сілы, веру. Трэба адзначыць, што некаторым дзеткам п’едэстал перамогі скарыўся і ўжо не аднойчы. У іх ліку дзевяцікласніца Анастасія Патапенка, якая ў такія юныя гады мае званне чэмпіёна і прызёра абласных спаборніцтваў, стала пятай на рэспубліканскіх спаборніцтвах па вольнай барацьбе. Ірына Халаева, вучаніца восьмага класа, таксама станавілася прызёрам абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў! Хутчэй за ўсё, прыклад старшакласніц і старэйшай сястры Аліны натхніў пяцікласніка Яраслава Данцова сур’ёзна заняцца трэніроўкамі. Дарэчы, Аліна Донцова, выпускніца роўкавіцкай школы, сёння займаецца ў Гомельскім абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву, мае званне прызёра і пераможцы абласных спаборніцтваў. Даць дзецям шанец рэалізавацца ў спорце, ці нават у іншай сферы – гэта па-першае прыклад самога настаўніка.
Верагодна, праца трэнера Яўгена Шыцікава і яго вера ў выхаванцаў, як у сябе, сталі закладам гэтых перамог і ўласнаручна выведзенай формуле поспеху: змагар у спорце – змагар па жыцці, або поспех любіць падрыхтаваных і мэтанакіраваных.
Вольга АКСЁНАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика