З настроем і аптымізмам тварыць прыгожае

Домаўладанне па вуліцы Гвардзейскай, 23 аграгарадка Вазнясенскі прымушае на хвіліну спыніцца, а яшчэ – задумацца.

IMG_1469
У гэтыя панурыя, зусім не па-зімоваму шэрыя дні выявы жартлівых ослікаў на варотах хаты напамінаюць прахожым, што жыццё ўсё ж такі варта таго, каб яго любіць. Справа ў тым, што гаспадар дома, Уладзімір Балігатаў, мае сур’ёзнае захворванне. Яго ногі зусім не ходзяць, мужчына шмат гадоў прыкаваны да інваліднага крэсла. Зімовую сцюжу Уладзімір Дзмітрыевіч перажывае ў сястры ў Санкт-Пецярбурзе. А ледзьве сонейка пацалуе зямлю і сагрэе паветра, згоніць з палеткаў снег і пачнецца буйства расліннасці, вяртаецца на малую радзіму. Пра тое, што ён душою і сэрцам прывязаны і да гэтага краю, і да свайго дома, гаворыць ужо адно толькі маляўнічае афармленне пабудовы. Канешне ж, надаць хаце настрой і весялосць дапамагае ўсё тая ж сястра. У адказ Уладзімір Дзмітрыевіч згодна прымае яе старанні і выказвае падзяку за клопат. Іншым жа жыхарам населенага пункта застаецца браць прыклад і вучыцца, як шанаваць уласную маёмасць і любіць яе па-гаспадарску.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика