Вялікая чачэрская сям’я сустракала гасцей

У сям’і Дамасканавых утульна і весела. Мінулы год Мікалай і Марына сустракалі з сям’ю дзеткамі, а сёлета дзевяць гарэз сабраліся ля ёлкі.

DSCN6673
Да іх далучылася і бабуля. Усе разам віталі гасцей. З падарункамі і найлепшымі пажаданнямі ў дзіцячы дом сямейнага тыпу, які 29 снежня адзначыў свой першы дзень нараджэння, завіталі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Мельнікава, а таксама старшыня райкама прафсаюза галіны Таццяна Перавознікава. Дарэчы, такія сустрэчы ўжо сталі традыцыйнымі. Выхаванцы са святочным настроем дзякавалі за ўвагу. Дзверы гасціннага дома заўсёды адкрытыя для шчырасці і дабрыні. Нядаўна да іх таксама прыязжалі прадстаўнікі Дэпартамента аховы. У новым годзе – сяброўства, добрых адзнак, усмешак і яшчэ шмат чаго жадалі дарослыя ў гэтыя чароўныя дні. Усе дзіцячыя мары павінны збыцца.
Лідзія ХАРАШЫЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика