За званне лепшай маладой сям’і

На мінулым тыдні адбыўся абласны этап конкурсу «Лепшая маладая сям’я Гомельшчыны», чачаране з мерапрыемства прывезлі Падзячны ліст і сертыфікат на 200 рублёў.

1sL5ryGufEE1
Стаць пераможцам ці выйсці на адно з прызавых месцаў для нашых канкурсантаў аказалася складана, бо, нягледзячы на тое, што спаборніцтва насіла творчы характар, перадужаць супернікаў чачаране не змаглі. Але вельмі стараліся, прызнаюцца Міхаіл і Алена Жаркіны з Нісімкавіч. Каманды з Рэчыцкага, Мазырскага, Навабеліцкага, Гомельскага, Савецкага раёнаў раскрылі сакрэты бацькоўскіх традыцый у візітнай картцы «Мы самая класная сям’я», паказалі ўсё сваё майстэрства і спрыт у іспыце «Сямейныя таленты». Дзеці і дарослыя пераўвасобіліся ў артыстаў і камедыянтаў, блазнаў і танцораў, і іх намаганні былі адзначаны па праву. Па выніках конкурсу лепшымі прызнаны ўдзельнікі з Рэчыцы, на другім месцы светлагорцы, а трэцяй стала сям’я з Навабеліцкага раёна Гомеля. Пераможцам уручылі дыпломы і сертыфікаты на 800, 710 і 620 рублеў адпаведна. Чачэрскіх гумарыстаў і спевакоў заахвоцілі грашовай прэміяй у 200 рублёў. І хоць яны ўступілі лідарства, але гэта падстава для таго, каб у наступны раз злавіць сваю жар-птушку ўдачы.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика