Чачаране захоўваюць спадчыну

Па прапанове жыхара горада, былога намесніка старшыні райвыканкама Пятра Несцяровіча, пры раённай цэнтральнай бібліятэцы створана грамадскае таварыства па краязнаўству.

Раттуша.

З назвай новай творчай суполкі ініцыятыўная група яшчэ не вызначылася, але ўсе пагадзіліся, што яна павінна адлюстроўваць мэту, ідэю і характар аматарскага аб’яднання. А галоўнай задачай клуба з’яўляецца пошук і апрацоўка, захаванне ў народнай памяці краязнаўчых матэрыялаў, прапаганда бацькоўскіх традыцый і новых звестак па гісторыі рэгіёна, а таксама папулярызацыя роднай мовы. З цягам часу ў небыццё адыходзяць людзі, вёскі, справы. І свяшчэнны абавязак сучаснікаў пакінуць добры след у свядомасці будучых пакаленняў. Знаць свае карані, ведаць пра баявыя і працоўныя подзвігі землякоў, вывучаць летапіс краю – грамадзянскі абавязак кожнага, хто выйшаў адсюль у вялікі свет, або жыве на гэтай шчодрай чачэрскай зямлі і сваімі станоўчымі ўчынкамі стварае яму непагасную славу. Плануецца назапасіць грунтоўную інфармацыю аб дні ўчарашнім, сабраць фотаздымкі знакавых падзей і працоўных здабыткаў, іншую карысную дакументацыю і ў будучым выдаць некалькі альманахаў, буклетаў або метадычных зборнікаў па гісторыка-краязнаўству. У пошукавай дзейнасці таварыства будуць задзейнічаны школьнікі і іншая катэгорыя насельніцтва, што неабыякава ставяцца да малой радзімы і яе духоўна-культурных каштоўнасцяў. Старшынёй аб’яднання абраны Пётр Несцяровіч. На арганізацыйнай сустрэчы прысутнічаў ганаровы грамадзянін Чачэрска Міхась Болсун.
В.БОГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика