Дыпломы за даследванні

У аб’яўлены ў краіне Год навукі выдатны шанец кожнаму з нас прадэманстраваць свае веды і здольнасці.

v6zBid2Z9YA
Пахваліцца навуковымі здабыткамі могуць і вучні матнявіцкай школы. Не так даўно на абласную навукова-практычную канферэнцыю «Пошук-2017» было прадстаўлена дзве работы ў секцыі «Геаграфія». Пад кіраўніцтвам настаўніка Ганны Еўдакіменка школьнікі правялі свае даследванні, аформілі іх вынікі  і прадставілі на суд экспертнай камісіі. У выніку «Тапанімічны комплекс аграгарадка Матнявічы і яго ваколіц» вучаніцы 9 класа Валерыі Грамянковай адзначаны Дыпломам ІІ ступені і рэкамендавана да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе. А за навуковую работу «Сравнительный анализ процессов лесовосстановления на частках сплошных рубок и на ветровально-буреломных площадях» дзевяцікласнік Дзмітрый Цярэшчанка ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені. Такія высокія дасягненні – гэта добры стымул для рабят, каб развіваць свае ўменні і далей, лічаць педагогі ўстановы адукацыі. І, безумоўна, наперадзе яшчэ шмат ідэй і перамог.
Сяргей ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика