На паперы 45, а ў душы – 17

Разам з народным калектывам народнай песні, музыкі і танца «Лёс» у мінулыя выхадныя пела і радавалася аўдыторыя бабіцкай установы культуры.

IMG_70102

Нагода для весялосці была важкая – гурт адзначаў 45-годдзе з дня заснавання. Роўна столькі часу бабічане танчылі, білі ў бубен, праслаўлялі народную мудрасць, фальклор і матчыну песню. Ідэя стварэння «Лёсу» належыць заліхвату, энтузіясту, спеваку і педагогу Аляксею Маркоўскаму. Калі пайшла мода на мастацкую самадзейнасць, паўстала неабходнасць займець на базе мясцовага клуба калектыў вясковых весялух. Вось і пайшлі культработнікі з хаты ў хату, зазывалі на вечарыны і пасядзелкі. Разам з Аляксеем Данілавічам плячом да пляча з гармонікам ішоў дарогай мастацтва гарманіст Пётр Біжуноў. Гэта іх імпэту, аптымізму і таленту належыць слава бабіцкіх спявачак і танцораў. Першымі ўдзельнікамі тады яшчэ спеўнай групы сталі прадаўжальнікі традыцый Наталля Карпоўская, Таццяна Селюкова, Марыя Біжунова, Ганна Цеплякова, а таксама тыя, каго ўжо няма з намі: Таццяна Лахцерева, Кацярына Разумава, Надзея Кавалёва, Паліна Покусава, Кацярына Міхалкоўская, Марыя Шкалянкова, Іван Грышукоў, Аляксей Карпоўскі і інш. А хто не памятае выкрунтасы завадной і няўрымслівай Вольгі Багданавай! Яе называлі каралевай прыпевак, бо кожны канцэртны нумар не абыходзіўся без гумару і жартаў бабы Вольгі. Ёй апладыравалі стоячы, яна была «ізюмінкай» усёй канцэртнай праграмы, любога святочнага выступлення.

IMG_7021
Калектыў рос, мацнеў, шліфаваў спеўнае і музычнае майстэрства і 27 гадоў назад абараніў званне «народны». Хутчэй не проста таму, што цудоўна і з прафесіяналізмам выкарыстоўваў у рэпертуары старыя мелодыі і найгрышы, а па той прычыне, што жыў, спяваў, скакаў і плакаў кожным гукам двухрадкі, кожным радком верша ці песнIMG_7004і – для народа.

IMG_69094
Сёння на чале гурта стаіць кіраўнік Наталля Турмасава, акампануе артыстам Васіль Карпоўскі. Нягледзячы на хваробы, занятасць і гады спяшаюцца на рэпетыцыі заліхвацкая баечніца Вера Цеплякова, заўжды маладая і паваротлівая Ганна Цеплякова, а таксама Кацярына Шкалянкова, Людміла Міхалкоўская, Таццяна Панаськова, Таццяна Карпоўская. Дарэчы, дынастыя Карпоўскіх – гонар і бясцэнны скарб «Лёсу».
Свае віншаванні з нагоды знамянальнай даты бабічанам прывезлі начальнк аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вадзім Крупенькін, старшыня Нісімкавіцкага сельвыканкама Жана Малінава, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце чачэрскага спецлясгаса Нікалай Хімічаў. Палічылі за абавязак завітаць да юбіляраў калегі – нісімкавіцкі гурт «Весялухі» і калегі са Свяцілавіч. Дзве гадзіны не сціхалі авацыі, гучаў святочны мажор і гарэлі на тварах віноўнікаў урачыстасці палымянныя ўсмешкі, чырванелі ад хвалявання і задавальнення шчокі. Дзякуй за песню, настрой і пазітыў! Многае вам лета!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика