Адкрыты дыялог у чачэрскай школе

Прапаганда здаровага ладу жыцця заўсёды з’яўлялася галоўнай састаўляючай жыцця чалавека. Асабліва важна захаваць добрае самаадчуванне ў маладосці. Менавіта з гэтай тэмай да вучняў СШ №2 накіраваўся «Адкрыты дыялог» грамадскага аб’яднання БРСМ.
Што сёння цікавіць падлеткаў, чым яны захапляюцца, як адносяцца да спорту, турызму і іншых карысных відаў адпачынку? Чым можна зацікавіць хлапцоў і дзяўчат і як далучыць іх да хадзьбы на лыжах, гульні ў валейбол, тэніс, бадмінтон? Магчыма, яны падкажуць і прапануюць свае варыянты цікавага правядзення вольнага часу. І тады стане магчымым стварыць кожны дзень рознапланавым, напоўненым. Такую мэту ставілі перад сабой актывісты раённай арганізацыі, калі завіталі ў школу. Аказалася, што вучні з задавальненнем любяць хадзіць у кароткачасовыя паходы па мясцовых краявідах, удзельнічаюць у інтэлектуальных і спартыўных гульнях, выступаюць на сцэне. А чаго б хацелася, дык гэта мець у горадзе спецыяльныя пляцоўкі для заняткаў дзерт-джампінгам, скейтбордзінгам і ролерблейдынгам. Карацей кажучы, каб было дзе «падурэць» на веласіпедах, скейтах і роліках. Такое катанне дазваляе развіваць і ўмацоўваць мышцы, адшліфоўвае каардынацыю і надае добры настрой.
В.БАГДАНОВІЧ.IMG_6009

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика