Дарогу – слову

Праз стагоддзі пра родную культуру і пісьменства прымушае нас задумацца вялікі шэраг сапраўдных патрыётаў Бацькаўшчыны: Якуб Колас, Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Цётка, Максім Багдановіч, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч, Максім Танк, Уладзімір Дубоўка, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў – дзясяткі і дзясяткі знакамітых зорак нашай літаратуры.

письменность

Гэты славуты род можна доўжыць і доўжыць. Яны ўсе пракладвалі дарогу кнізе, слову.
Колькі цудоўных апавяданняў, аповесцей, казак, вершаў яны прысвяцілі роднай Беларусі!
Слова жыве, а разам з ім жывуць і кнігі.
Развіццё кнігадрукавання на сучасным этапе – справа гонару нашай краіны. Нам ёсць чым ганарыцца, пра што сведчаць перамогі нашых кнігавыдаўцоў на міжнародных выставах. Беларуская кніга выйшла на шырокі абсяг культурна-асветніцкай нівы, што робіць славу Айчыне.
Сёння кожны беларус можа ганарыцца духоўнай спадчынай, якую пакінулі нам нашы продкі.
Таццяна Крыжанкова, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика