Тавар да густу, толькі на радах пуста

Насельніцтва горада ў выхадны дзень спяшаецца на цэнтральны рынак за неабходным таварам. Улічваючы, што ў раёне пачаліся сельскагаспадарчыя кірмашы, чачаране мараць набыць тое-сёе з садавіны і гародніны.

IMG_2079

Больш за ўсё карыстаецца попытам сезонны тавар – бульба, буракі, морква, капуста і іншыя плады. У мінулую суботу прапанавалі пакупнікам ураджай з прыватных сотак фермеры і простыя людзі, якія вырашылі збыць лішкі вырашчанай прадукцыі. А вось купіць пшаніцу ці трыцікале, на жаль, было магчыма толькі з транспарту ААТ «Звязда». Да грузавой машыны выстраілася чарга жадаючых назапасіць ва ўласнасць корм для хатняй птушкі і жывёлы. Астатнія сельгаспрадпрыемствы чамусьці не актывізаваліся і насельніцтва вымушана было прыхаваць свае рублі да наступнага разу. Якім будзе продаж заўтра, што мяркуе выставіць на гандлёвы рад аграрны сектар Чачэршчыны, расказывае старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анжаліка КРАЎЧАНКА:

IMG_2078

–        Мы разумеем хваляванне насельніцтва, але скажу, што Чачэрск прымае ўдзел у абласных кірмашах таксама, таму наша тэхніка на мінулых выхадных выязджала ў Гомель. І ўсё ж, упэўнена, мы зможам задаволіць патрэбы людзей і насыціць рыначны прылавак. Дэфіцыту сельгаспрадукцыі ў аграрным рэгіёне быць не павінна.

IMG_2087

А вось пчалавод з Краснаполля Васіль Конахаў знайшоў і час, і магчымасць, каб перадолець 50 з лішнім кіламетраў і з задавальненнем прыехаў у наш горад: слоікі з мёдам – цудоўны набытак кожнаму, хто хоча быць здаровым і ўзімку менш хварэць. «Гэтай восенню я ўпершыню выставіў тавар на продаж для чачаран, – гаворыць Васіль Віктаравіч. – Думаю бываць тут часцей, мне да душы і раённы цэнтр, і людзі. Я ўжо пазнаёміўся з некаторымі жыхарамі, спадзяюся займець пастаянных пакупнікоў, для іх будуць гарантаваны бонусы і скідкі. Калі ласка, запрашаю да майго латка!»

 

IMG_2091 IMG_2093 IMG_20791111Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика