Юныя чачэрскія турысты з «Фартуны»

Усясветны Дзень турызма адзначаецца 27 верасня.

туризм1

У Беларусі вялікая ўвага надаецца прапагандзе турызму і развіццю падарожжа па гістарычных і культурных каштоўнасцях краіны. На нашай зямлі ёсць чаму падзівіцца і на што паглядзець. Аднак гэта не толькі метад цікавага правядзення вольнага часу, але яшчэ і спосаб фізічнага аздараўлення і інтэлектуальнага абагачэння. На базе раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў 1996 годзе быў адкрыты гурток «Пешаходны турызм», які ўзначаліла кіраўнік Алена Дуброўская. Яна яшчэ з 14 гадоў асвоіла навыкі арыентавання на мясцовасці і ўсю турыстычную экіпіроўку. І вось ужо больш за 20 гадоў навучае гэтаму падлеткаў. Спачатку гурток працаваў з мэтай далучэння дзяцей да сумеснага адпачынку, цяпер жа другі год існуе як від спорту. Раней арганізоўваліся звычайныя злёты, зараз жа – спаборніцтвы па турысцка-прыкладному мнагабор’ю. Аб’яднанне па інтарэсах налічвае 27 навучэнцаў пад абнадзейлівай аптымістычнай назвай «Фартуна». Рабяты займаюцца ў дзвюх групах, адшліфоўваючы майстэрства на раённых і абласных турыстычных мерапрыемствах па асабістай і каманднай тэхніцы, арыент-шоу, скалалажанню і іншае. Любімым заняткам з’яўляецца таксама веласіпедны спорт, які развівае спрыт, мысленне, рэакцыю, вынослівасць.
Захапленне турызмам дае школьнікам дадатковыя веды і магчымасць замацаваць атрыманыя ў школе па такім прадметам, як геаграфія, біялогія, астраномія, фізіка і матэматыка, аказанне першай даўрачэбнай дапамогі. Трапіўшы, напрыклад, у лес і заблудзіўшыся, яны ўжо не разгубяцца і знойдуць дарогу назад. Так, як мы не маем уласнага спартыўнага зала, то з ранняй вясны і да глыбокай восені займаемся ў гарадскім парку. На трэніроўках дзеці не заўважаюць, як бяжыць час. Вельмі радуемся, калі кіраўніцтва аддзела адукацыі выдзяляе транспарт для паездкі ў абласны цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі, дзе можна папрацаваць з прафесіяналамі і набрацца вопыту. Бо ў нас не хапае спецыяльнага рыштунку для паўнавартасных заняткаў. Аднак мы папаўняем матэрыяльную базу ўласнымі дасягненнямі за перамогі ў тым або іншым конкурсе, спаборніцтве. Але самае галоўнае – рабяты занятыя карыснай справай, адарваныя ад камп’ютараў і гаджэтаў, вядуць здаровы лад жыцця і мацуюць сяброўства. Мы поўныя ідэй і творчасці, далучайцеся да нас!
В.БОГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика