Чачэрск напаўнялі радасць і ўсмешкі

У нашым горадзе акцыя «Маёй краіне» стала сапраўдным святам. Парадавалі музычныя выступленні, выставы, майстар-классы, што прапанавалі майстры народна-прыкладной творчасці і многае іншае.
А паласавацца смачненькім можна было, завітаўшы на гандлёвыя рады. Таксама ў чачаран і гасцей горада была магчымасць аформіць падпіску на друкаваныя выданні, у тым ліку і на раённую газету «Чачэрскі веснік».