Незгасальныя зоркі Палесся

Чачэрская зямля багатая на сваіх таленавітых сыноў. Адразу некалькі зорак навукі загарэліся ў аграгарадку Палессе. І незгасальны іх свет дае прыклад тым, хто маладою хадой упэўненна крочыць у свет новага і вялікага.

Напомнім аб іх чытачам. Выпускнік сельскай школы 1969 года Мікалай Андрэевіч Беркаў паспяхова скончыў механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М.В.Ламаносава. Працаваў у Маскоўскім дзяржаўным індустрыяльным універсітэце. З 1982 года – кандыдат тэхнічных навук, з 1985-га – дацэнт. Наш зямляк надрукаваў больш 40 педагагічных і навуковых работ. І праблемы, якія ён даследваў са сваімі калегамі з’яўляюцца актуальнымі і будуць заўсёды запатрабаваны практыкамі.
Стваральнік першай навукі, народжанай на беларускай зямлі, трыбафатыкі таксама родам з Палесся. Леанід Адамавіч Сасноўскі – доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч Республікі Беларусь, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Украіны, член расійскага Нацыянальнага камітэта па тэарэтычнай і прыкладной механіцы, ганаровы чыгуначнік Расіі, ганаровы грамадзянін горада Чачэрска.
Леанід Адамавіч з’яўляецца кіраўніком навуковай школы па трыбафатыцы пры беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. У яе рамках працуе каля 20 чалавек, з іх 10 – маладыя навукоўцы ўзростам да 35 год, у тым ліку два доктара навук, чатыры аспіранты, два суіскальнікі. Ён аўтар не толькі шматлікіх навуковых распрацовак і публікацый, але і цудоўны таленавіты паэт. Яго вершы сведчаць аб багатай душы самабытнага, цікавага чалавека. Ва многіх творах жыве філасофская думка, што запрашае чытача да роздуму.
Леаніда Адамавіча Сасноўс-кага сваім настаўнікам па-праву лічыць малады вучоны Віктар Камісараў. Старэйшы таварыш стаў яго кіраўніком, аказаў вялікі ўплыў на светапогляд, дапамог у пошуку і станаўленні Віктара як навукоўца. Віктар Уладзіміравіч – аўтар больш за 70 навуковых і вучэбна-метадычных работ, сааўтар двух патэнтаў, лаўрэат прэміі Гомельскага аблвыканкама ў галіне тэхнічных навук.
У вёсцы Балсуны ў лютым 1952 года нарадзіўся Пётр Леанідавіч Болсун. Её паспяхова скончыў ленінградскае вышэйшае інжэнерна-тэхнічнае вучылішча, стаў кандыдатам тэхнічных навук, дацэнтам, узначальваў кафедру ў Пушкінскім вышэйшым ваенна-будаўнічым вучылішчы, затым кафедру фартыфікацыі ваеннага інжынерна-тэхнічнага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбурзе. З’яўляецца аўтарам каля 100 навуковых прац.
Міхася Болсуна – паэта, члена Беларускага саюза пісьменнікаў таксама можна лічыць свайго роду прадстаўніком навукі. Бо літаратура – гэта навука аб прыгожым, у яе свае законы, яна таксама патрабуе грунтоўных ведаў.
У мясцовай школе з вялікай павагай адносяцца да гэтых людзей, бо іх жыццёвы шлях – крыніца натхнення для сённяшніх вучняў. Педагогі і рабяты аформілі інфармацыйны стэнд, прысвечаны знакамітым землякам, каб іх дасягненні былі заўсёды перад вачыма. Больш таго, педагогі і рабяты падтрымліваюць цесныя зносіны са знакамітымі землякамі праз скайп, тэлефонныя размовы і сустрэчы на школьных мерапрыемствах.
Падрыхтавала
Ірына ЧУЯНКОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика