Працаўнікам з Роўкавіч усе справы па плячы

IMG_3798Адшумела жніво, адграхаталі жаткі камбайнаў, сціхлі маторы зернесушыльных агрэгатаў. Значна паменшыліся нагрузкі і на загадчыцу зернескладам у Роўкавічах Таццяну Міншатаву.
Жанчына восем гадоў займае дадзеную пасаду і кожны ўборачны сезон для яе заўсёды трывожны і хвалюючы – паспець схаваць збожжа ў склады, каб яго не намачыў дождж. На гэты раз удалося. Дзякуючы аператыўнай рабоце слесараў Івана Дабравольскага і Леаніда Міншатава ўсё да зернейка перасушана і пакладзена пад дах. Вялікую дапамогу аказала загадчыцы і сваёй гаспадарцы пенсіянерка Марыя Нікіфараўна Быкава. Яна хоць і знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але не застаецца ў баку ад хлебаробскай справы, шчыруе разам з калегамі, наводзіць чысціню на аб’екце і, канешне ж, адыграла вялікую ролю ў нарыхтоўцы зерневых. у Роўкавічы прыехала ў 2005 годзе, працавала на свінакомплексе, хадзіла ў паляводчую брыгаду, а вось ужо шосты год – на зернетаку. Такім невялікім, але дружным калектывам вяскоўцы вырашаюць вытворчыя праблемы
мясцовага сяльгаспрадпрыемства. Іх плён і старанні ставяцца ў прыклад іншым, а дасягнуць поспехаў дапамагаюць адказнасць, дысцыпліна, паразуменне.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика