З ПАВАГАЙ ДА ВЕРАВАННЯЎ ПРОДКАЎ

На гэтым тыдні ў пачатковым звяне гімназіі райцэнтра вучні 4 “Б” класа прадэманстравалі народны абрад святкавання Грамніц. Лічылася, што ў лютым зіма сустракаецца з летам. У народным календары гэта ўяўленне адлюстравалася ў свяце Грамніцаў. Старажытнае свята дахрысціянскага паходжання калісьці было адным са значных у жыцці нашых продкаў, галоўным заняткам якіх было земляробства. Абрад праводзілі 15 лютага. Лічыцца, што назва гэтага свята бярэ пачатак ад аднаго з галоўных язычніцкіх бостваў – Грамаўніка, вобраз якога звязваўся з громам альбо маланкамі. У назве свята адчуваецца магутная сіла вясенне-летняга стану прыроды: «Прыйшлі Грамніцы – скідай рукавіцы». Безумоўна, гэта толькі прыказка, але ўсё ж з гэтай пары паступова суцішаюцца траскучыя маразы, павялічваецца дзень, набірае моц сонца. Пачуўшы першы гром, людзі адзначалі, што гэта Грамаўнік зганяе злых духаў. Школьнікі ўпершыню пазналі, што грамнічныя свечкі мелі вялікую ачышчальную сілу. Менавіта таму з імі сустракалі нованароджанага, ужывалі ў вясельнай абраднасці, клалі ў рукі нябожчыку. Лічылася, што асвечаныя свечкі ахоўваюць дом ад навальніцы, маланкі, пажару. Без іх не абыходзіліся і шматлікая сялянская праца. Калі на працягу года свечкі не згаралі, іх спальвалі, часцей за ўсё ў час калядных святаў. Грамнічныя свечкі не пазычалі нават самым блізкім сваякам, родным, што жывуць у іншай сям’і.
Ірына МАРЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика