За тысячу тон – падзяка і паклон

Чарговыя тысячнікі на жніве атрымалі падзячныя лісты ад главы раёна, падарункі прафсаюза АПК, словы ўдзячнасці ад моладзі.

Адразу некалькі экіпажаў камбайнаў і вадзіцеляў на адвозцы наведала ўчора і ўжо сёння з раніцы прадстаўнічая дэлегацыя з горада. Аб важнасці хлебаробскіх будняў і іх каштоўнасці гаварылі хутка, каб не затрымліваць працэс уборкі, але ад шчырага сэрца. Пакінулі песню, сувеніры і шлейф станоўчых пачуццяў аграрыям гаспадарак «Отар», «Батвінава», «Вазнясенскі» і «Звязда» начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вадзім Крупенькін з калегамі, што палічылі сваім абавязкам аказаць увагу працавітым рукам хлебароба.

IMG_3647 IMG_3673 IMG_3675 IMG_3677 IMG_3688 IMG_3690 IMG_3693

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика