Брэнд Чачэрска – Мядовы Спас

Ужо з раніцы дзіцячы гарадок у Чачэрску ахапіла атмасфера радасці і душэўнага мажору – тут разгарнулася масавая відовішчная дзея, прысвечаная Мядоваму Спасу.

Перад гэтым праваслаўны люд наведаў мясцовы Храм, каб пакланіцца абразам, асвяціць салодкі прадукт і пакаштаваць за хатнім сталом пчалінага мядку, зараджанага духоўнай энергіяй, пазітывам і гасподняй міласцю. Асобныя вернікі маглі набыць духмяны дарунак непасрэдна на свяце і таксама тут жа айцец Васілій з малітвай акрапіў слоікі каштоўнага прадукту на добрае здароўе. Госці мерапрыемства і малая дзятва частаваліся гарачай гарбатай з дымком з самавара (які раскачагарылі работнікі гісторыка-этнаграфічнага музею), прыкусваючы апетытны напой абаранкамі, цукеркамі, бублікамі. Для самых малых – тэматычныя гульні з вясёлымі дзяўчынкамі-Пчолкамі ад бібліятэчных супрацоўнікаў, падлеткам прапанавалася патанчыць і павадзіць карагоды. Старэйшыя жыхары адпачывалі на лаўках, слухалі музыку, бавіліся з унукамі і любаваліся на моладзь.

У гэтым годзе Мядовы Спас прайшоў у значна меншых маштабах і быў разлічаны ў асноўным на дзіцячы кантынгент. Але сярод агульнай эйфарыі весялосці і настрою знайшлося месца і задавальнення кожнаму, хто змог завітаць у дзіцячы гарадок і далучыцца да ўсенароднага лікавання душы і сэрца. У паветры луналі пахі не толькі цягучага янтару з уласнай пасекі пчаляра Аляксандра Плістава, але і разліваўся водар парфуму жнівеньскага буйства прыроды, свежасці ранішняга панядзелка, нібы белыя птушкі надзеі імкнуліся ў неба чалавечыя мары і памкненні шчаслівага лёсу. Ігрышча не сціхала дзве гадзіны, якія прынеслі чачаранам прыемныя хвіліны адпачынку.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

IMG_3045 IMG_3041 IMG_3040 IMG_3039 IMG_3035 IMG_3034 IMG_3027 IMG_3024 IMG_3015 IMG_3011 IMG_3008 IMG_3003 IMG_2996 IMG_2989 IMG_2985 IMG_2973 IMG_2972 IMG_2962 IMG_2951 IMG_2946 IMG_2944 IMG_2925 IMG_2924 IMG_2922

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика