За першую тысячу – падзяка кіраўніцтва

Малады вадзіцель ААТ «Отар» Аляксандр Ткачэнка стаў лідарам раёна – хлопец першым перасігнуў перадавую мяжу на адвозцы зерня, даставіўшы на зернеток гаспадаркі па стану на 5 жніўня 1053 тоны збожжа. Абняць ударніка працы прыбылі старшыня райвыканкама Ігар Аслюк, намеснік старшыні Юлія Басаргіна, начальнік аддзела і галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вадзім Крупенькін і Таццяна Гапеенка, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Анжаліка Краўчанка, дырэктар сельгаспрадпрыемства Таццяна Струк, маладзёжны лідар Цімафей Чарнянкоў. Падзячны ліст, падарункі і словы прыязнасці за руплівасць і гарачы запал выказалі ўсе прысутныя, а ад артыстаў отарскага ЦСДК прагучала добрая песня для Аляксандра і ўсіх хлебаробаў гаспадаркі.

Зернеўборачная тэхніка ўвесь светлавы дзень наразае круг за кругам на хлебных палетках. Як толькі камбайн замігцеў сігнальным аранжавым маячком, значыць, час спусташаць бункеры. Тут жа пад’язджае машына і падстаўляе пад шумны струмень сухога зерня шырокі кузаў МАЗа. Напоўніўшы яго да краёў, грузавы аўтамабіль асцярожна вырулівае на роўную дарогу і дастаўляе залаты груз па назначэнню. І чым больш такіх ходак, тым больш важкім становіцца індывідуальны куфар свежага намалоту вадзіцеляў. Выйсці ў першынства сезону ёсць магчымасць кожнаму, таму смялей за руль і – сонечнага надвор’я!

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

IMG_2583 IMG_2586 IMG_2588 IMG_2591

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика