будаўніцтва, эканоміка, занятасць…

Як і звычайна, асноўнымі тэмамі на апаратнай нарадзе старшыні райвыканкама І.І.Кома былі пытанні найбольш значныя для Чачэршчыны: будаўніцтва, эканоміка, занятасць насельніцтва і іншыя. У тры разы ў параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі знізілася рэалізацыя прадукцыі Чачэрскага вінаробчага завода. Як выжыць у час эканамічнага крызісу, якім шляхам падняць эканоміку прадпрыемства і раёна – высвятлялася на гэтай сустрэчы. Тут жа было вырашана прааналізаваць і вызначыць дакладную колькасць непрацуючага насельніцтва ў сельскіх Саветах і сярод гарадскіх жыхароў з мэтай іх працаўладкавання і зніжэння лічбы вакантных месцаў, асабліва “гуляючых” вакансій кадравых спецыялістаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях.
Не застаецца без увагі главы раёна выкананне пунктаў Дэкрэта №18 Прэзідэнта РБ. За мінулы тыдзень абавязанымі асобамі дапушчана 22 прагулы, больш за ўсё ў КСУП “Роўкавічы” – 8, УП “Чачэрскагратэхсервіс” – 5. Было вырашана наладзіць кантроль за выплатамі грашовых сродкаў абавязанымі асобамі дзяржаве і пры неабходнасці пераводу людзей гэтай катэгорыі на больш аплачваемую работу.
Ніякай адтэрміноўкі па здачы ў эксплуатацыю жылля быць не можа, — канкрэтна заявіў Іван Іванавіч. Шматпавярховы кааператыўны дом павінен расчыніць дзверы ў тэрмін, вызначаны праектна-каштарыснай дакументацыяй – у чэрвені. Для гэтага будаўнікам трэба будзе вельмі пастарацца.
Пра гэта і многае іншае ішла размова на апаратнай нарадзе, кіраўнікам і галоўным спецыялістам дадзены пэўныя даручэнні і рэкамендацыі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика