Шансон – мелодыя душы

Станкевич Т.Традыцыйна на Кармяншчыне вось ужо у восьмы раз адбылося раённае свята шансона «Душа ў песні», у якім прымалі ўдзел шэсць салістаў з Чачэршчыны.
Трэба сказаць, што яшчэ ні аднаго разу нашы артысты не вярталіся без узнагарод. Так здарылася і на гэты раз – дыпломы трэцяй ступені прывезлі Таццяна Станкевіч (на здымку) і Ганна Піліпенка за творчыя нумары «Пацалунак» і «Кветкі пад снегам». Астатнія спевакі – Уладзімір Пудаў, Аляксей Дзем’яновіч, Анастасія Канашкова, Таццяна Рахуба і Анатоль Гурынаў – хоць і не сталі прызёрамі свята, але былі адораны бурнымі апладысментамі ўдзячных слухачоў.
– Нашы музычныя нумары кармянцы ўспрымаюць заўсёды з цеплынёй і ўвагай, асобных выканаўцаў ужо добра ведаюць і нават чакаюць, – расказвае Таццяна Рахуба. – На гэты раз у конкурсе прымала ўдзел значна больш чалавек з розных раёнаў Гомельшчыны. Сапернікі вартыя, моцныя, таленавітыя, таму спаборнічаць з вопытнымі салістамі даводзілася няпроста. Тым не менш мы паказалі добрыя вынікі – два пераможцы таксама пачэсна і прыемна. Гэта гаворыць пра тое, што ёсць стымул для далейшай работы, і ў наступны раз, спадзяюся, чачаране таксама не падвядуць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика