«Непаседы» не сядзелі на месцы

Калейдаскоп займальных падзей аздараўленчага лагера «Непаседы» залескай установы адукацыі завярцеў больш за 30 хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожны дзень, напоўнены яркімі ўражаннямі, новымі сустрэчамі і сяброўскімі зносінамі не быў падобны на папярэдні. Віктарыны, інтэлектуальныя і рухомыя гульні на свежым паветры, тэматычныя гутаркі падарылі дзеткам мноства пазітыўных эмоцый. А спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы з аднагодкамі з суседніх школ унеслі здаровы дух суперніцтва і азарту. Але асабліва цікавым і запамінальным для хлопчыкаў і дзяўчынак стала наведванне райцэнтра. Экскурсіі ў раённыя аддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, падарожжа ў гістарычнае мінулае сваёй малой радзімы ў ходзе наведвання гісторыка-этнаграфічнага музею дазволілі дзецям даведацца шмат новага і пазнавальнага.
Вольга
ПЯКАРСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика