У новае жыццё рашучы крок

Хвалюючыя моманты развітання з дзяцінствам адзінаццацікласнікаў перажылі ў мінулую пятніцу бацькі, настаўнікі і выпускнікі школ раёна – на цэнтральнай плошчы горада рабят выпраўлялі ў дарослы свет з наказамі, пажаданнямі добрага шляху і поспеху.

Такія хвіліны заўсёды напаўняюць паветра эйфарыяй, сэрцы трапятаннем, а вочы – слязьмі радасці і лёгкага жалю. Са школ раёна ў гэтым годзе выйшла 113 выпускнікоў. Галантныя кавалеры і пекныя дзяўчаты ў доўгіх сукенках выглядалі, нібы героі казачных сюжэтаў. Разам з людзьмі смяялася ўрачыстай падзеі чэрвеньскае сонейка, саграваючы ўсіх сваім цяплом і пяшчотай. Са стылабата ККЦ «Акцябр» няспынным патокам ліліся прыемныя гукі лірычных мелодый і словы віншаванняў ад старшыні райвыканкама Ігара Аслюка, дырэктароў школ, гасцей мерапрыемства. У гонар віноўнікаў свята гучалі апладысменты і нібы ўрачыстыя залпы то і справа адзін за другім «стралялі» паветраныя шары. Былым школьнікам далі наказ, уручылі атэстаты аб сярэдняй адукацыі і выказалі надзею на тое, што ўсе яны паспяхова здадуць цэнтралізаванае тэсціраванне і пойдуць па гэтым жыцці сваёй правільна абранай дарогай, дзе будзе мінімум падзенняў і бяды, максімум станоўчых эмоцый, цікавых сустрэч, высокіх здзяйсненняў. Слёзы шчасця, душэўнай трывогі, радасці і значнасці моманту перамяшаліся ў адну эмацыянальную хвалю пачуццяў, якая захліснула кожнага, хто сачыў за яркай эфектнай дзеяй. Няхай жа ўсё сказанае споўніцца, жаданні спраўдзяцца, мары ажыццявяцца! Бывай, школа! Вітаем цябе, нязведанае і таямнічае!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

IMG_9312 IMG_9317 IMG_9319 IMG_9327 IMG_9339 IMG_9350 IMG_9367 IMG_9369 IMG_9373 IMG_9382 IMG_9385 IMG_9396 IMG_9399 IMG_9404 IMG_9407 IMG_9421 IMG_9428 IMG_9431 IMG_9432 IMG_9434 IMG_9435 IMG_9436 IMG_9438 IMG_9441 IMG_9453 IMG_9460 IMG_9463 IMG_9470 IMG_9477 IMG_9489 IMG_9495 IMG_9500 IMG_9511 IMG_9512 IMG_9516 IMG_9519 IMG_9525 IMG_9534 IMG_9536 IMG_9553 IMG_9556 rYX031RLAO4 XC7Rlbr7p9M AZ5Ae0IoOa4 uGHPqj2kfqM BhpnUbAVWTQ SwYzrZXoBic EqdXsyLJLjM yeQRsSl1I5I 0A-JWi2_Dmg OxsHNu4Gg9Y M5XGJGFBlHw OB7Ouje_H6Q fvz24mzZQIk xnZFit9oJDM KRXWtFm0ELc mj6PhBYdlbw MsqCXCpbP2c uhP6riBd_pM uPH-gtPTMWM ht0YkCDNx_E _4q8qlQq7Bs X5zUCMd-oTg R3js-vDi5xk d9G_ha1VOZw myAUNABUang Fu-bpA6dsFE SH-U4i5Q83M SH-U4i5Q83M (1) -_A-T1PtLvE 5_V2ttjb0NU Y-3V_d45ro0 8nyDeL1ydsk PcnJqlZ_Mh0 R3js-vDi5xk

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика