Піянер – гэта значыць першы

IMG_8264У рамках святкавання 95-годдзя піянерскага руху на цэнтральнай плошчы горада адбыўся ўрачысты прыём у акцябраты і піянеры школьнікаў раёна.

Са словамі віншавання перад прысутнымі выступілі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Мельнікава, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганна Туравец і старшыня РА ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алеся Родзіч. Маладзёжныя актывісты Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі падтрымалі членаў БРПО песняй мясцовай паэтэсы Валянціны Пранкевіч «Наша пакаленне». Усяго ж у новы ганаровы статус у гэты дзень увялі 66 хлопчыкаў і дзяўчынак Чачэршчыны. А пра тое, якімі ў свой час былі піянеры мінулага стагоддзя, за круглым сталом «Дыялог пакаленняў» рабятам расказалі Людміла Кімаўна Ульчанка і Маргарыта Міхайлаўна Грыгор’ева. Цяпер юным і пазітыўным будаваць будучае краіны і славіць родную Айчыну добрымі ўчынкамі.

IMG_8256 IMG_8258 IMG_8265 IMG_8266 IMG_8268 IMG_8273 IMG_8280 IMG_8287 IMG_8289 IMG_8294 IMG_8347

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика