Чачаранін – аматар цікавага хобі

IMG_7790Сярод прывабных артыстычных салістак вакальнага гурта «Лілея» отарскай установы культуры Сяргей Серагоў – адзіны мужчына. Паспрабаваць сябе ў якасці спевака два гады назад маладому чалавеку прапанавала былая ўдзельніца калектыву Алена Гарбачова. З таго часу яго мастацкім трыумфальным узвышшам стала сцэна.

Да гэтага часу юнак і не ўяўляў, што можна так моцна закахацца ў закуліснае жыццё і атрымоўваць шквал пазітыву ад канцэртнага выступлення. Калі аўдыторыя табе апладыруе і крычыць «Брава!», праз вібрацыю ўзнёслых гукаў у атмасферы залы адчуваеш пасыл эмацыянальнай хвалі і станоўчага зараду. Аднак не так лёгка даецца прыязнасць гледача. Перад кожным музычным нумарам унутры ўсё трапеча, пачашчаецца пульс і ахоплівае лёгкае хваляванне. А калі ўжо выходзіш да мікрафона – цэнтралізуеш увагу толькі на музыцы, ловіш голас партнёра і максімальна ўжываешся ў вобраз. Трэба сказаць, што апошняе добра ўдаецца Сяргею, таму песня ў суправаджэнні ненадакучлівай лёгкай падтанцоўкі прымае асаблівую прыцягальную афарбоўку, замілаванне і прызнанне публікі.
Магчыма, такое чароўнае захапленне перадалося юнаку ад бабулі Анастасіі, якая не толькі выдатна выводзіла галасавыя варыяцыі, але і няблага валодала навыкамі ігры на баяне. Вось так збяруцца ў хаце сваякі і блізкія, сядуць за святочным сталом і загучаць знаёмыя найгрышы. Па большай частцы нараджаліся народныя матывы, таму і Сяргею даспадобы матчына песня, мелодыі роднага краю. Пераважна ён удзельнічае ў калектыўных спевах, але не адмаўляецца і ад вакала. Хаця яшчэ крыху саромеецца, адчувае пэўную сціпласць, аднак тое – справа вырашальная. У хуткім часе гурт плануе займець новыя сцэнічныя касцюмы і, вядома ж, паднавіць і без таго багаты рэпертуар, што дазволіць дабіцца яшчэ мацнейшай прыхільнасці слухача і заваяваць яго любоў. А Сяргею яна і так гарантавана, бо самадзейны артыст мае харызму і абаянне. І не важна, што на репетыцыі неабходна ездзіць з Чачэрска ў Отар, кіламетры не палохаюць аматара цікавага хобі. Галоўнае – ёсць азарт і жаданне дарыць людзям радасць. Што ж, поспехаў і высокага творчага ўзлёту!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика