Дружна працуюць чачаране, з агеньчыкам

IMG_6406Актыўна і з агеньчыкам папрацавалі супрацоўнікі ЦБП 327 ААТ «АБ «Беларусбанк» у замацаванай за арганізацыяй вёсцы Старая Яцкаўшчына. Вырубка хмязняку, падкос пустазелля, пабелка дрэў – звыклая для іх справа. У мінулыя выхадныя калектыў банка, прыхапіўшы настрой, вёдры, квачы і мел, дружна адправіўся на работу. З жартамі і аптымізмам прайшлі вёску з канца ў канец, надаўшы населенаму пункту прывабнасць і святочнасць. Старая Яцкаўшчына стала для банкаўскіх работнікаў як родная, бо за шмат гадоў свайго шэфства яны ведаюць тут кожны куст, кожны двор, кожную яміну. І іх шчырае жаданне – каб паўсюдна была чысціня, парадак, утульнасць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика