Пасхальны цуд чачаран усім на дзіва

20170418_155929У мінулыя выхадныя дэлегацыя ад раёна прыняла ўдзел у Маладзёжным міжканфесійным фестывалі-выставе «Пасхальны куліч», які адбыўся ў Храме-помніку ў Мінску ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі вызваленню нашай Айчыны.

Прадставіць чачэрскія вырабы пасхальных яек было даручана галоўнаму спецыялісту райкама «БРСМ» Вікторыі Пранкевіч, а майстар-клас па іх роспісу метадамі крапанка, драпанка, пісанка і шэрагам сучасных відаў паказвала работнік залескага ККЦ Таццяна Багаслоўская. Фестываль аб’яднаў прадстаўнікоў праваслаўнага, каталіцкага духавенстваў і моладзь грамаддскага аб’яднання БРСМ, што не толькі сімвалічна, але і радасна. І ў гонар мінулай сустрэчы непадалёк ад Храма было пасаджана восем пасхальных дрэў, якія ўпрыгожылі святочнымі пісанкамі.
Вельмі прыемна, што для ўдзелу ў такім вялікім фэсце запрасілі наш музей яйка, – дзеліцца ўражаннямі Таццяна Багаслоўская. – Мы не толькі маглі прадставіць свае работы, але і набрацца вопыту. Трэба было бачыць, якія вырабы з дрэва, тканіны, нітак, паперы, каляровых стужак і нават з макаронаў прывезлі на выставу майстры з іншых гарадоў краіны. А наколькі дзівосныя і духмяныя былі кулічы і булкі! Здавалася, што ты трапіў у нейкую казачную краіну, дзе ўсе смяюцца і весяляцца светламу Хрыстову Уваскрэсенню.
В.БАГДАНОВІЧ.
Фота агенцтва «Мінск-Навіны».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика