Пасхальны фестываль на Чачэршчыне запрашае

5496050_xlargeШматлікія вялікодныя мерапрыемствы праходзяць на тэрыторыі раёна. Традыцыйна ў аграгарадку Залессе на базе кінаканцэртнага цэнтра 21 красавіка а 15-й гадзіне адбудзецца пасхальны фестываль «Светлае свята Пасхі».

Для ўсіх прысутных прапануюцца майстар-класы па розных творчых накірунках, прадставяць свае экспазіцыі і тавар батвінаўскі музей хлеба і бабіцкі цэнтр ткацтва, будуць арганізаваны роспіс яек, выставы малюнкаў і дэкаратыўна- прыкладной творчасці. Да ўвагі насельніцтва – канцэрты, гульнёвыя атракцыёны, акцыя «Дрэва жаданняў», продаж сувенірнай прадукцыі і розыгрыш латарэі «Мяшочак радасці», экскурсія ў музей яйка і іншае. Са сваёй творчай праграмай выступяць наведвальнікі Уваскрэснай школы, тут жа можна будзе набыць хлеб з манастыра матушкі Веры. Калі ласка, запрашаем на свята!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика