Жыллё з фантазіяй

DSC01690Для ўтульнага жыцця і харчавання птушак кожную вясну вучні школ і проста добрыя людзі будуюць шпакоўкі і сінічнікі.

Вось і на гэты раз па ініцыятыве чачэрскага спецлясгаса і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама адбыўся конкурс па вырабу хатак для пярнатых. Школьнікі прадставілі на суд журы 15 работ, дзевяць з іх былі прызнаны лепшымі. У намінацыі «Самая правільная і ўтульная шпакоўня» адзначаны творчыя падыходы Іллі Кавалёва і Мікалая Болдырава з меркулавіцкай СШ, заняўшых 1 і 2 месцы, а Кірыл Конухаў з Залесся стаў трэцім. «Самыя прыгожыя і арыгінальныя» вырабы ў Іллі Пісарэнкі (агр.Палессе) і Вадзіма Казлова (СШ №1), якія занялі першых два прызавых месцы, а Кірыл Давідка (Сідаравічы) і Юрый Карпенко (СШ №1) падзялілі  трэцяе. У апошнюю тройку пераможцаў, праявіўшых выдумку і крэатыўнасць, сталі Надзея Глушчанка з отарскай установы адукацыі, Аляксандр Медзін (РЦТДіМ) і Арцём Царанкоў з Сідаравіч. Прывабныя домікі з пястратымі фасадамі і неардынарнымі элементамі дызайну былі ўсталяваны ў гарадскім парку – няхай птушкам Чачэршчыны будзе там утульна і камфортна. Калі ласка, запрашаем! З наваселлем!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика