ПАКЛОН ВАМ НІЗКІ-НІЗКІ

У сценах былой рэзыдэнцыі графа Чарнышова – гарадской ратушы — напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка адбылося ўшанаванне лепшых жанчын Чачэршчыны, атрымаўшых Ордэн маці, тых, хто выхаваў чатырох і больш дзяцей, займаючых актыўную жыццёвую пазіцыю і наогул творчых натур. З цёплымі і пранікнёнымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня Чачэрскага райвыканкама І.І.Ком, старшыня райсавета дэпутатаў Г.М.Казлоў і шэраг іншых кіраўнікоў-мужчын. Канцэртную праграму прадставілі вучні і настаўнікі гімназіі г.Чачэрска. Каб надаць жанчынам перадсвяточны настрой, кожнай была падаравана чырвоная кветачка, як сімвал кахання.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика