вечар-сустрэча з ветэранамі бібліятэчнага руху

У рамках святкавання 100-гадовага юбілею з дня заснавання раённай цэнтральнай бібліятэкі адбыўся вечар-сустрэча з ветэранамі бібліятэчнага руху Чачэршчыны. За мінулае стагоддзе храм мудрасці некалькі разоў змяняў свой паштовы адрас, да вялікай плеяды работнікаў бібліятэчнай сістэмы далучаліся новыя, маладыя і творчыя кадры, але нязменным заставалася адно – сардэчнае прызнанне чытача і бязмежная любоў захавальнікаў каштоўнай скарбніцы да сваёй прафесіі і да Яе Вялікасці кнігі.
Сярод ветэранаў працы ёсць тыя, хто дзесяткі гадоў служыў высакароднай справе асветы. Больш за 30, і нават за 40 гадоў аддалі многія сваёй прафесіі. У ходзе мерапрыемства былі названы прозвішчы Еўдакіі Бабкуновай, Кацярыны Кажамякінай, Алы Машуцінай, Соф’і Яфрэменка і іншых. Каштоўныя падарункі атрымалі жанчыны, якія прыйшлі на сустрэчу асабіста: Любоў Ермакова, Таццяна Герашчанка, Таццяна Гулевіч, Ганна Звяркова і Аляксандра Маркава. Палову жыцця яны аддалі працы бібліятэкара, палову жыцця ядналі чалавека з кнігай, з’яўляліся захавальнікамі і прапагандыстамі нацыянальнай культуры.
Словы віншавання прысутным выказалі старшыня раённага Савета ветэранаў П.Мельнікаў і дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Л.Хрысціна. Музычныя падарункі адрасавалі жанчынам работнікі гарадскога Дома культуры і квартэт вячэрняй гітарнай студыі пад кіраўніцтвам Мікалая Крыўко.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика