Маладзёжны дэсант

Маладзёжны дэсант Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і  БРПА на днях «высадзіўся» ў зоне парку «40 год Перамогі» – хлапцы і дзяўчаты, прыхапіўшы працоўны інвентар, сабраліся на санітарную ўборку зялёнай пасадкі.

Дабрачынную акцыю па навядзенню парадку на зямлі прапанаваў правесці райкам БРСМ и піянерскія лідары. Хоць надвор’е было хмарным, настрой актывістаў раённай арганізацыі быў прыўзняты. Вядома ж, справа добрая і карысная, да таго яшчэ падмацаваная партыятычным запалам. Да пункту «дыслакацыі», узброіўшыся няхітрай працоўнай зброяй, дабрачынцы дабраліся на роварах, і на хвалях прыўзнятага вясенняга настрою ўзяліся за работу. Чыстым павінен быць не толькі горад, але і яго ўскраіны. А такія памятныя гістарычныя месцы, як гэта, і тым больш, лічаць рабяты. І на справе даказалі сваё дачыненне да навядзення чысціні на зямлі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика